Магчымасць дакрануцца да мясцовых купальскіх традыцый і стаць часткай свята Купалля была была ва ўсіх гасцей і жыхароў аграгарадка Брольнікі. Канцэрты артыстаў беларускай эстрады , займальныя майстар-классы, пляценне вянкоў і спуск іх на воду, тэатралізаваныя дзействы і варожбы, пачастункі, рамеслены кірмаш, гульнявыя пляцоўкі — праграма свята была яркая і насычаная . Кульмінацыйным момантам свята стала вогнішча да нябёсаў і велізарны карагод.
Опубликовано 8 июля, 2024 автором admin15