Яднаемся рамёствамі

Выстаўка «Снежная, пяшчотная казка зімы» адкрылася ў аддзеле раместваў горада Навагрудка

На выстаўцы прадстаўлены работы ў тэхніках «выцінанка» і «выцінанка-выбіванка».
*Выцінанка — традыцыйнае мастацтва вырэзвання з паперы ў Беларусі ў 2024 годзе ўнесена ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва.

 

Працы знакамітых майстроў з розных куткоў Беларусі прадстаўлены на выстаўцы: народных майстроў Наталлі Кулецкай з Брэстчыны; Аляксандра Аўчыннікава, Станіслава Муліцы з Гродзненшчыны; Юліі Каўрус з Гомельшчыны; Наталлі Чырвонцавай з Маладзечна; Веранікі Фраловай і  Наталлі Клімко з Навагрудка і іншых майстроў.
Майстар Вераніка Фралова правяла майстар-клас для дзяцей і дарослых па выцінанцы і выцінанцы-выбіванцы. Госці пазнаёміліся і прынялі актыўны ўдзел у творчым працэсе, атрымаўшы велізарнае задавальненне і выдатны вынік у выглядзе паштоўкі-сувеніра, зробленага сваімі рукамі.
*Наведаць выстаўку можна да 31 студзеня з 9 да 18 гадзін (акрамя панядзелка).

Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий