
Народнае мастацтва, фальклор уяўляюць сабой унікальны пласт мастацкай культуры. У народнай творчасці, якая дэманстравалася падчас фестывалю, праяўляецца асноўная асаблівасць нацыі — еднасць!
6 чэрвеня калектывы Навагрудскага, Карэліцкага, Дзятлаўскага, Зэльвенскага, І’еўскага раёнаў, якія сталі сапраўднымі майстэрнямі па захаванню і вывучэнню беларускага песеннага фальклору ў яго найлепшых традыцыях, удзельнічалі ў занальным этапе абласнога фестывалю рэгіянальнага фальклору «Панямоння жыватворныя крыніцы».
Госці і жыхары Навагрудка пачулі традыцыйныя беларускія спевы ў розных стылях, традыцыйны фальклор (аўтэнтыка), беларускія каляндарна-абрадавыя і сямейна-бытавыя песні. Побытавыя танцы: панямонскія кадрылі, кракавяк, падыспань, якія з задавальненнем выконвалі дзеці і моладзь, перанеслі ўсіх да цудоўных успамін пра «модныя» вячоркі нашых бабуль і дзядуль.