Мінск стаў сведкам незвычайнай падзеі, якая падкрэслівае багацце і прыгажосць беларускай народнай культуры. Вытанчаная навагрудская выцінанка-выбіванка — унікальны від народнага мастацтва — была прадстаўлена ў сценах цудоўнага музея «Лошыцкая сядзіба», філіяла Музея гісторыі горада Мінска
Гэтая падзея стала сапраўдным святам майстэрства і традыцый. У цэнтры ўвагі была Народны майстар Рэспублікі Беларусь Наталля Клімко, дзякуючы якой гэты від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ажывае і набывае новае дыханне. ✨Наталля Клімко не толькі прадставіла прысутным навагрудскую выцінанку-выбіванку ва ўсёй яе красе, але і правяла захапляльны майстар-клас па яе вырабу.
Удзельнікі мерапрыемства мелі ўнікальную магчымасць дакрануцца да сакрэтаў старажытнага рамяства, даведацца пра тонкасці стварэння ажурных узораў і пераканацца ў бясконцай фантазіі і цярпенні народных майстроў.

В рубрике 





































