
У Iўi адбыўся абласны фестываль народнай творчасці ветэранскіх калектываў “Не старэюць душой ветэраны”. На сцэне Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу выступiлi харавыя калектывы з Астравецкага, Ашмянскага, Воранаўскага, Дзятлаўскага, Іўеўскага, Карэліцкага, Лідскага, Навагрудскага, Смаргонскага і Шчучынскага раёнаў Гродзенскай вобласці.
Кожны творчы калектыў падрыхтаваў праграму да 20 хвiлiн, у рамках якой прагучалi песнi ў выкананнi салiстаў хароў, дуэтаў, квартэтаў і вакальных груп, а таксама аўтарскія паэтычныя творы. Навагрудчыну прадставіў Народны хор ветеранаў вайны і працы «Радасць».
Кожны год ён пакарае сваім выступленнем Іўескую сцэну сваёй непаўторнасцю, навізной рэпертуару і артыстызмам. Шчырыя апладысменты яны атрымалі ад гледачоў і ад журы пад час выступлення.
Мы віншуем калектыў з узнагародамі і зычым ім здароўя і новых творчых поспехаў. Няма калі сумаваць, трэба гатаваць новую праграму. Калектыў у гэтым годзе адзначае 30 гадовы юбілей са дня стварэння і 20 год са дня надання калектыву ганаровага звання «народны».