10 верасня ў «Доме-музеі А. Міцкевіча ў г. Навагрудку» адбыўся «Шляхецкі баль».
Праект прысвечаны вывучэнню і папулярызацыі культуры шляхты Беларусі эпохі Сярэднявечча і да XIX стагоддзя. У межах праекта аднаўляюцца аўтэнтычныя шляхецкія мерапрыемствы: балі і танцавальныя вечары, шляхецкія салоны і ампірная пікнікі.
Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з экспазіцыяй музея, трапілі на баль у стылі XIX стагоддзя, які быў створаны ўдзельнікамі клуба культурна-гістарычнай рэканструкцыі «Паўночная вежа» з г. Віцебска і танцавальным калектывам «Гармонія» з г.Навагрудка. Удзел у «Шляхецкім балі ў доме Міцкевічаў» таксама прынялі супрацоўнікі музея-сядзібы М. К. Агінскага.
Шмат цікавага і пазнавальнага можна было даведацца з лекцыі-прэзентацыі аб гісторыі ўзнікнення і формах танцавальных вечароў, аб модзе і бальнай культуры ў 19 ст., а так сама паўдзельніцаць у танцавальным майстар-класе.