
Тыдзень традыцыйнай культуры ў Навагрудскім раёне працягваецца. У клубных установах раёна прайшлі гадзіны ведаў «Узоры беларускай душы», дзе наведвальнікі маглі не толькі пазнаёміцца з традыцыйнымі відамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, але і самастойна зрабіць сваімі рукамі што-небудзь цікавае.
У рамках гадзіны ведаў у Шчорсаўскім СДК-ЦТТ дзеці пазнаёміліся з такім відам дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, як вышыўка. Даведаліся пра ўзоры-сімвалы, іх значэнне і выкарыстанне, а затым самастойна паспрабавалі вышыць узор сваімі рукамі, паглядзелі прэзентацыю на гэту тэму, а таксама кніжную выставу.
Расказвалі пра традыцыі вышывання на Беларусі і ў Бенінскім СКБ. Наведвальнікі мерапрыемства даведаліся пра паходжанне гэтака віда дэкаратыўна-прыкладного мастацтва, паспрабавалі вышыць асабісты рушнік.