#ТЫДЗЕНЬ_ТРАДЫЦЫЙНАЙ_КУЛЬТУРЫ

З цёплымі ўсмешкамі і ў атмасферы сапраўднага нацыянальнага каларыту  прайшоў Дзень народных традыцый «Народнаму век не працасці» у Любчанскім ГДК

26 лістапада у Любчанскім ГДК прайшлі майстар-класы па традыцыйных рамёствах  ад майстроў Навагрудскага аддзела рамёстваў.  Пад кіраўніцтвам вопытных майстроў ўдзельнікі атрымалі магчымасць на практыцы навучыцца новым методыкам і сакрэтам традыцыйнага рамёства. Гучалі цёплыя размовы, іскры натхнення і шчаслівыя ўсмешкі — усё гэта стварыла ўтульную і творчую атмасферу. Удзельнікі не толькі прынялі ўдзел у майстар-класах, але і пабачылі экспазіцыі зніклых і сучасных помнікаў народнай культуры.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Таксама прайшло важнае культурна-асветнае мерапрыемства — круглы стол на тэму «Традыцыя святкавання абрада Уваходзіны». Падчас сустрэчы ўдзельнікі абмеркавалі гістарычныя карані ўрачыстасці, традыцыі, звязаныя з абрадам Уваходзіны, а таксама яго ролю ў сучаснай беларускай культуры. Мерапрыемства стала платформай для абмену ведамі, ідэямі і добрымі практыкамі па захаванні і папулярызацыі народных абрадаў.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Яшчэ адной цікавай падзеяй стала адкрыццё фота-выставы «Дзяляціцкая капэлла-хор трох пакаленняў». Гэтая экспазіцыя стала цудоўнай магчымасцю паглядзець на гісторыю і дух узвышаных галасоў, якія гучалі і гучаць у сэрцах мясцовай супольнасці на працягу некалькіх пакаленняў.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий