У рамках тыдня традыцыйнай культуры ў Харосіцкім СДК прайшла гульнева-забаўляльная праграма “Гульнёвая скарбонка”
Гаспадар і гаспадыня запрасілі ўдзельнікаў праграмы пагуляць у беларускія народныя гульні. Прысутным вельмі спадабаліся гульні: “Запляці касу”, “Пярсценак”, “Чаўнок” і іншыя.
Атмасфера была напоўнена ўсмешкамі і цудоўным настроем. Дзеці з захапленнем адчынілі для сябе свет беларускіх народных гульняў.
✅Гэта больш чым забава, гэта жывая сувязь пакаленняў!



