У апошні восеньскі дзянек у Кашалеўскім клубе было вельмі ўтульна і пазітыўна. Сюды завіталі ўдзельнікі аматарскага аб’яднання «Маладыя пажылыя» на чарговае паседжанне, прысвечанае тыдню традыцыйнай культуры
А завіталі яны не з пустымі рукамі, а з пірагамі, булкамі, ватрушкамі, блінамі, ды з пампушкамі, каб прыняць удзел у кулінарным конкурсе, дзе безумоўна перамогу атрымала дружба і прыемная сустрэча з добрымі людзьмі, але падарункi за ўдзел ўсё ж былі!
✅Г. Родзька, загадчык Кашалеўскiм СДК

