Народны драматычны калектыў «Мудрасць Плюс» Навагрудскага раённага Цэнтра культуры прадставіў жыхарам горада спектакль «Жаночы вулей» па п’есе В. Ткачова
Паказ стаў яркім падарункам для аматараў тэатральнага мастацтва. Спектакль, які закранае тэмы жаночай долі, кахання і вернасці, быў цёпла сустрэты публікай.
Рэжысёр калектыву Вольга Гайдук падкрэсліла асаблівасці пастаноўкі – драматызм, гумар і арыгінальнае сцэнічнае рашэнне. Асаблівасцю спектакля з’яўляецца тое, што ён пастаўлены на беларускай мове, што надало яму асаблівую атмасферу і каларыт. Акцёры прадэманстравалі высокі ўзровень майстэрства, пераканаўча перадаўшы характары сваіх персанажаў і глыбіню іх перажыванняў. Гледачы адзначылі шчырасць гульні і эмацыйную насычанасць спектакля. «Жаночы вулей» стаў не проста тэатральным прадстаўленнем, а сапраўднай падзеяй у культурным жыцці Навагрудка🧬






