Сёння не проста пятніца – сёння «РОДНАЕ СВАЁ»!

У рамках праекта «Кожная пятніца – роднае свае» у дзіцячых садах горада Навагрудка прайшло незвычайнае святочнае мерапрыемства. Узорны тэатр роставых лялек «Шчарсунок» Шчорсаўскага СДК-ЦТТ зладзіў сапраўдны аншлаг, паказаўшы дзецям народную беларускую казку пра смелага вожыка!

Жывая, шчырая і вельмі душэўная сустрэча стала яркім фіналам тыдня для дашкольнікаў. Хлопчыкі і дзяўчынкі не проста сядзелі ў зале. Яны вадзілі хараводы з кукламі, адгадвалі загадкі на роднай мове і нават дапамагалі героям выратавацца ад небяспекі. Вочы дзяцей гарэлі, а рэха дзіцячага смеху і апладысментаў было чуваць ва ўсіх кутках садка.🐻☀️🌈Узорны тэатр «Шчарсунок» прынёс у сад не проста лялькі, а жывое слова, якое нават самыя маленькія беларусы пачулі сэрцам.

 

 

 

 

 

 

Адны казкі скончыліся, але добрыя традыцыі застаюцца.📚📖🎊🎈

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *