Пад традыцыйныя песні жнеі ў нацыянальных касцюмах выйшлі ў поле, каб пажаць першы сноп жыта новага ўраджаю
Сёння абрад «Зажынкі» ўвабраў у сябе ўсё, чым па праве можа ганарыцца беларускі народ: прыгажосць шматвяковых традыцый, шчырую пашану да працы на зямлі і бязмежную павагу да галоўных герояў гарачай пары — хлебаробаў!
