Удзельнікі спачатку зачаравана слухалі пра гісторыю навагрудскай выцінанкі-выбіванкі, а потым і самі ўзялі ў рукі інструменты
Сапраўдным падарункам стала экскурсія ад народнага майстра Наталлі Аляксандраўны Клімко. Яна не проста расказала гісторыю гэтага мастацтва, а паказала яго знутры — праз асабісты вопыт, сакрэты майстэрства і шчырую любоў да сваёй справы.
Ператварыцца з назіральнікаў у майстроў — вось што такое сапраўдны поспех! Атрымліваецца не ўсё і адразу, але вочы гараць, а рукі памятаюць💯 Чакаем зноў у госці!



