Бульбяная маёўка ў Беніне: ярка, смачна і з душой!

13 верасня ў аграгарадку Бенін прайшло сапраўднае свята беларускай кухні і традыцый! Гасцей частавалі найлепшымі стравамі з бульбы — ад класічных дранікаў да аўтарскіх прысмакаў.

Барацьба за званне лепшага кулінара была гарачай, а дэгустацыя — неверагодна смачнай! Усе жадаючыя змаглі не толькі пачаставацца, але і набыць хатнія пачастункі. Майстры здзівілі арыгінальнымі вырабамі, даказаўшы, што бульба — гэта не толькі ежа, але і матэрыял для мастацтва!

 

 

 

 

 

 

Народныя гульні, конкурсы і песні нашых аматарскіх калектываў падарылі ўсім цудоўны настрой. ✨ Адметнасцю сёлетняга свята стала шырокая геаграфія ўдзельнікаў: на мерапрыемства завіталі госці з розных куткоў Беларусі, што зрабіла падзею маштабнай і незабыўнай. 🇧🇾 Было па-беларуску цёпла, весела і вельмі сытна. #Бренды_Гродненщины #Новогрудскийрайон #Центр_культуры

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *