
Не першы год у пачатку снежня Навагрудскі цэнтр рамёстваў сустракае гасцей з Цэнтра карэкцыйна – развіваючага навучэння і рэабелітацыі для сумесных творчых заняткаў па дэкаратыўна-прыкладному мастацтву.
Мэта такіх заняткаў – зацікавіць людзей з абмежаванымі магчымасцямі асобнымі відамі рукадзелля, даць магчымасць кожнаму праявіць сваі творчыя здольнасці. Старэйшыя выхаванцы дзённага аддзялення сталі добрымі сябрамі Цэнтра рамёстваў. Яны наведваюць амаль усе выставы, якія тут праходзяць. У гэты раз яны пабывалі на выстаўцы “ Выцінанка. выразанка, выбіванка”, пачулі цікавы і карысны расказ пра выразанне з паперы, пазнаёмілісь з тэхнікай традыцыйнай “Навагрудскай выцінанкі-выбіванкі” – элементам нематэрыяльна культурнай спадчыны Беларусі, а потым разам з майстрамі выразалі папяровых Анёлаў для упрыгожвання свайго Цэнтра да Навагодніх святаў.
Дырэктар Навагрудскага
раённага цэнтра рамёстваў
Наталля Клімко