
У народным клубе майстроў «Каляровая альтанка» раённага Цэнтра рамёстваў у цеплай і сяброўскай атмасферы прайшоў вечар сустрэча «Ад усёй душы». У рамках мерапрыемства адбылася прэзентацыя выстаўкі майстроў юбіляраў 2021года Іны Анікевіч, Святланы Кулак і Святланы Банікавай «Пад пакровам любві».
Іна Анікевіч займаецца абрэзкавым шыццём. На выстаўцы шэраг яе новых работ і вырабаў з лапікаў, гэта пано «Свіцязь», сучасныя дываны зробленыя з джынсаў, карзіначкі, а яшчэ яна робіць прыгожыя рамы з абрэзкаў для састарэлых вышывак, надае ім новае жыццё.
Святлана Кулак-прызнаны майстар. На выстаўцы прадстаўлена 12 пано тэхніцы аплікацыі. Святлана працуе у раённым Цэнтры рамёстваў 13 год, за гэты час яна стварыла больш за 100 работ з саломкі.
Работы новай ўдзельніцы народнага клуба майстроў «Каляровая альтанка» Святланы Банікавай — гэта кампазіцыі са штучных кветак, дрэў шчасця-прыгожыя абрусы для дзетак.
На працягу усяго мерапрыемства адчувалася дабразычлівасць, адкрытасць, сяброўскія адносіны, выдатны настрой, станоўчыя эмоцыі.
У завяршэнні мерапрыемства прагучалі прыгожыя і кранальныя вершы прысвечаныя мамам, у рамках свята Дня маці, які выпадае на вялікае рэлігійнае свята Пакроў Прысвятой Багародзіцы.