
У раённым Цэнтры рамёстваў на мінулых выхадных было весела і гучна. Разам з майстрамі дзеці пазнаёміліся з выставай, пабачылі «навагрудскую выцінанку-выбіванку», нават самі паспрабавалі выбіць малюнак на паперы. А яшчэ можна было самім зрабіць Анёлка на елачку, ды яшчэ ад Дзядулі Мароза за добрую працу цукерку атрымаць! Кожнаму знайшоўся занятак па душы. Паляцелі саламяныя Анёлачкі у Гародню разам з дзеткамі з Гімназіі №6.