
Культурна-пазнавальны праект «і словы і песняй краіны мы славім» сёння наведаў аддаленыя вёскі Валеўскага сельсавета в.Нязнанава і в. Радагошча. Канцэртная праграма са знаёмымі песнямі пад баян, цёплыя словы гучалі для жыхароў вёсак. Навагрудская раённая бібліятэка прапанавала падбор цікавых кніг, часопісаў, дзіцячую літаратуру.