
Аматары гістарычных вандровак, дэкаратыўна-прыкладной творчасці, рыцарскіх паядынкаў і народнай музыкі сабраліся ў Крэве на фестываль-кірмаш “Кераміка Крэва”. Навагрудчыну прадставіў «народны» ваенна-гістарычны клуб «Мэта».
Пра юныя гады Міндоўга расказалі ўдзельнікі народнага ваенна-гістарычнага клуба “Мэта” з Навагрудка. Як вядома, Навагрудак – першая сталіца Вялікага Княства Літоўскага. Па словах кіраўніка клуба і сцэнарыста пастаноўкі Андрэя Бузука, гэты спектакль яны ставяць упершыню. Таму ў Крэве гэта – прэм’ерная пастаноўка.