
Рэспубліканскае свята «Александрыя збірае сяброў» у восьмы раз адбылося у аграгарадку Александрыя Шклоўкага раёна Магілёўкай вобласці. Навагрудчыну прадставіў раённы цэнтр рамёстваў ДУК «Навагрудскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці».
Не вельмі спрыяльная пагода не пашкоділа цудоўнаму настрою удзельнікаў. Прыгажосць і унікальнасць вырабаў майстроў народнай творчасці з усіх рэгіёнаў Беларусі, гасцей з Расіі і Украіны былі цудоўным упрыгожаннем свята. Майстры Навагрудскага Цэнтра рамёстваў таксама прадставілі разнастайныя вырабы з саломкі і дрэва, ласкутнае шыццё, традыцыйную выцінанку-выбіванку і дэкаратыўныя вырабы з баршчавіка. На Гродзенскам падворку гучалі вясёлыя песні, дэманстраваліся майстар-класы па розным відам рамёстваў і пляценню купальскіх вяночкаў. Сяброўства без граніц – галоўная ідэя свята аб’яднала розныя нацыянальнасці у адзіны купальскі вянок.
Дырэктар Навагрудскага РЦР Клімко Н.А.