Сяброўства без граніц

З 24 по26 чэрвеня на базе ДУ « Маладзечанскі дзяржаўны музычны каледж імя М.К.Агінскага прайшоў VI Міжнародны сімпозіум па праблемах выразання з паперы, прысвечаны памяці знакамітых беларускіх майстроў Вікторыі Чырвонцавай і Вячаслава Дубінкі “ Мастацкае выразанне: форма і колер”.
Галоўны арганізатар і заснавальнік сімпозіума — навуковы супрацоўнік Дамадзедаўскага гісторыка-мастацкага музея Петрычэнка Ася Аляксееўна і Яворская Святлана Леанідаўна – настаўнік-эксперт і супервізар Дамадзедаўскага Цэнтра нацыянальнай культуры (Расія) не першы год вывучаюць мастацкія асаблівасці выразання з паперы, якое паспяхова развіваецца ва ўсім свеце. Беларускія выцінанкі, украінскія вытынанкі, яўрэйскія выразанкі, польскія выклеянкі, рускія “вырезки”, літоўскія , — кожная страна мае свае асаблівыя нацыянальныя рысы, а кожны майстар свой асабісты почырк.


На сімпозіум з’ехалася больш за 50 гасцей з розных краін. Дэлегацыі знакамітых майстроў, выкладчыкі, навукоўцы з Польшчы, Украіны. Расіі, Беларусі, Літвы. Праграма сустрэчы была вельмі насычаная.

У рамках сімпозіума у галерэі каледжу была зманціравана выстаўка творчых работ удзельнікаў, адбылоса адкрыццё двух выстаў “ Пялёсткі памяці” Вікторыі Чырвонцавай і яе вучняў” (музей) і “ Вячаслаў Дубінка. Памяці майстра.” Да 75-годдзя з дня нараджэння знакамітага майстра. (Палац культуры).
Шэраг праблем, якія паднімаліся на симпозіуме, адносіліся не толькі да выразання, як к аднаму з відаў мастацтва, але закраналі глыбокія філасофскія, мастацтвазнаўчыя, і выхаваўчыя пытанні.
Выразанне з паперы — гэта адзін з відаў творчасці, на які зараз сур’ёзна звярнулі ўвагу, дзякуючы даступнасці матэрыялу і магчымасці выразнай перадычы вобразаў. Гэта вельмі цікавы занятак у дзіцячых садках, школах і гуртках, як сродак развіцця творчага патэнцыялу навучэнцаў.
Сярод сучаснай беларускай выцінанкі, прафесар, доктар мастацтвазнаўства, старшыня Беларускага саюза майстроў Яўген Міхайлавіч Сахута асобна адзначыў традыцыйную Навагрудскую выцінанку-выбіванку, як адроджаны від спосабу вырабу фіранак, які зараз з’яўляецца здабытакам нацыянальнай Беларускай культуры. Навагрудская традыцыя стала самай папулярнай ва ўдельнікаў сімпозіума і вызвала сапраўдны інтэрэс сярод майстроў выцінанкі Кожны імкнуўся паназіраць, або ўласна папрацаваць з выбойнікамі. Нашы выбіванкі цяпер з’явяцца у музейных і асабістых калекцыях за межамі Беларусі-у розных гарадах Польшчы, Украіны, Расіі і Літвы.
Сяброўская, дабразычлівая атмасфера сярод аднадумцаў з розных краін панавала на працягу усяго мерапрыемства. Вечарам гучали песни на розных языках, развучваліся традыцыйныя танцы, праходзілі майстар-класы. На развітанне выразаныя удзельнікамі з паперы птушачкі упрыгожылі сімвалічнае дрэва жыцця.
Госці шчыра дзякавалі гаспадарам сімпозіума — дырэктару Маладзечанскага дзяржаўнага музычнага каледжа Сарока Р.С. і яго супрацоўнікам за цёплы прыём. Мастацтва, прыгажосць, творчасць заўсёды аб’ядноўвае людзей.
Існуюць на свеце граніцы, але вельмі важна, што яшчэ на свеце існуе сяброўства без граніц .
Удзельнік сімпозіуму, майстар выцінанкі-выбіванкі, сябра БСМНТ Клімко Н.

Слайд1

Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий