Народны хор ветэранаў вайны і працы «Радасць»на юбилейным абласным фестывалі народнай творчасці ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны»

У Iўi адбыўся абласны фестываль народнай творчасці ветэранскіх калектываў “Не старэюць душой ветэраны”. На сцэне Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу выступiлi харавыя калектывы з Астравецкага, Ашмянскага, Воранаўскага, Дзятлаўскага, Іўеўскага, Карэліцкага, Лідскага, Навагрудскага, Смаргонскага і Шчучынскага раёнаў Гродзенскай вобласці.

Кожны творчы калектыў падрыхтаваў праграму да 20 хвiлiн, у рамках якой прагучалi песнi ў выкананнi салiстаў хароў, дуэтаў, квартэтаў і вакальных груп, а таксама аўтарскія паэтычныя творы. Навагрудчыну прадставіў Народны хор ветеранаў вайны і працы «Радасць».

Кожны год ён пакарае сваім выступленнем Іўескую сцэну  сваёй непаўторнасцю, навізной рэпертуару  і артыстызмам. Шчырыя апладысменты яны атрымалі ад гледачоў і ад журы пад час выступлення.

Мы віншуем калектыў з узнагародамі і зычым ім здароўя і новых творчых поспехаў.  Няма калі сумаваць, трэба гатаваць новую праграму. Калектыў у гэтым годзе  адзначае 30 гадовы юбілей са дня стварэння і 20 год са дня надання калектыву  ганаровага звання «народны».

 

 

 

 

Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий