Паштовы адрас: 231400, г.Навагрудак, вул. Чапаева, 13
Тел. 8(01597)4-15-41, 22478
тел. +375299228756

Дырэктар – Клімко Наталля Аляксандраўна
Тэл: 8015974-15-41; (+37529) 9228756.

Клімко Н.А. на пасадзе дырэктара Навагрудскага раённага Цэнтра рамёстваў з 2002года. У 2009г. скончыла Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў, аддзяленне “Народныя рамёствы”. Спецыялізацыя: мастак народных рамёстваў. Выкладчык.  З 2015года з’яўляецца членам Беларускага саюза майстроў народнай творчасці.
Адраджае традыцыйнае мастацтва Навагрудскай выцінанкі-выбіванкі, якая ў 2014 годзе залічана ў спіс нематэрыяльна-культурнай спадчыны РБ. Пераняла і прадоўжыла мастацтва выбівання ажурных фіранак на паперы ад майстрыхі Шурак Ніны Пятроўны. Пачала займацца гэтым відам дзейнасці ў 2009 годзе.
Узнагароджана абласной прэміей ім.А.І. Дубко ў 2012г., Лаўрэат розных конкурсаў сярод майстроў па выцінанцы. За добрасумленную працу, значны ўклад у справу адраджэння і захавання культуры Беларусі ўзнагароджана Падзякай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь у 2015годзе.
Навагрудскі раённы Цэнтр рамёстваў, пад кіраўніцтвам Клімко Н.А. актыўна прымае ўдзел у раённых, абласных, рэспубліканскіх святах і фестывалях, неаднаразова атрымліваў узнагароды за работу з майстрамі, за лепшыя калекцыі традыцыйных рамёстваў і за высокі ўзровень прадстаўленых на выстаўцы работ.

Метадыст-майстар Юшкевіч Вольга Міхайлаўна.
Тэл: 801597 (22470)
Майстар пляцення з саломкі.
Вольга Міхайлаўна пачала працаваць метадыстам-майстрам з пачатку адкрыцця Цэнтра рамёстваў. Вядзе даследчую дзейнасць. Вывучае мастацтва Навагрудчыны ў экспедыцыях па раёну. Папаўняе картатэку майстроў па розным відам творчасці.
Самастойна і з дапамогай сталых майстроў асвойвала асновы саломапляцення. Пастаянна павышае свой прафесійны ўзровень. Знаёмячыся з літаратурай і вывучаючы досвед іншых саломапляцельшчыкаў, удасканальвае майстэрства, актыўна асвойвае новыя тэхнікі і прыёмы рамяства.
Цяпер на рахунку ў вопытнай майстрыцы больш 300 розных твораў. Гэта вазоны, кошыкі з кветкамі; аб’ёмныя скульптурныя працы: лялькі, птушкі, жывёлы, вялікія саламяныя кветкі, цукерніцы, аклады на абразы, какошнікі і сувенірная прадукцыя.
Як дасведчаны майстар, перадае свае веды і навыкі кіраўнікам кружкоў і аматарскіх аб’яднанняў клубных устаноў раёна, жадаючым навучыцца саломапляценню на курсах, майстар-класах і індывідуальных занятках.
Вольга Міхайлаўна дэманстравала сваё мастацтва на Рэспубліканскіх і абласных фэстах і святах: «Дажынкі», «Вясновы букет», «Дзень Беларускай пісьменнасці», «Фестываль нацыянальных культур», «Панямоння жыватворная крыніца», «Скарбы Гродзеншчыны» і інш.
Дыпломам ДУК “Гродзенскі АМЦНТ” быў адзначаны высокі мастацкі ўзровень прадстаўленых работ на абласной выставе Дамоў і Цэнтраў рамёстваў «Пераможны май» у 2015году.
За добрасумленную працу і высокае прафесійнае майстэрства неаднаразова ўзнагароджана дыпламамі і граматамі Галоўнага упраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама, аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Наваградскага райвыканкама, Беларускім саюзам майстроў. У кастрычніку 2016года Вольга Міхайлаўна прыняла ўдзел у абласной выставе-конкурсе «Саламяны цуд», дзе атрымала Дыплом 1 ступені Галоўнага упраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама, ДУК “Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці” у намінацыі «Лепшы сувенір з соломкі».

 

Метадыст – майстар Кулак Святлана Мікалаеўна.
Майстар саломапляцення, інкрустацыі і аплікацыі саломкай.
Як майстар дасканала валодае тэхнікамі аплікацыі і інкрустацыі соломкой і рознымі прыёмамі саломапляцення. Самастойна асвоіла прыёмы пляцення з бісеру і роспіс па тканіне. З верасня 2016 года навучае жадаючых асновам пляцення з бісеру на паскораных платных курсах па ДПМ. Заўсёды ў пошуку новых цікавых брэндаў для вырабу ўнікальнай сувенірнай прадукцыі. Яна стварае вялікія пано ў тэхніцы аплікацыі саломкай: «Наваградскі замак», «Лебедзі», «Ружы», «Усе фарбы лета», шматлікія пано з кветкамі. З’яўляецца аўтарам сувеніраў «Кветкі «Васількі», «Беларускія лапцікі», «Туфлік Свіцязянкі», сувенір «Наваградскі замак».
Святлана Мікалаеўна актыўна прымае ўдзел у раённых і абласных семінарах, выставах, конкурсах, фэстах і святах. Дэманструе сваё мастацтва на майстар-класах і школах прафесійнага майстэрства па народных рамёствах.
За захаванне і развіццё народных рамёстваў узнагароджана граматамі аддзела культуры Наваградскага райвыканкама. У кастрычніку 2016года прыняла ўдзел у абласной выставе-конкурсе «Саламяны цуд», дзе была ўзнагароджана Дыпломам 1 ступені Галоўнага упраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама, ДУК “Гродзенскі АМЦНТ” у намінацыі «Лепшая калекцыя выставачных работ» і спецыяльным Дыпломам журы «За работы выкананыя ў тэхніцы аплікацыя». На абласным семінары — практыкуме » Пляценне з прыродных матэрыялаў» дэманстравала майстар-клас па прыёмах таніравання соломкі, за што ўзнагароджана Падзякай Галоўнага упраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама, ДУК “Гродзенскі АМЦНТ”.

 

Анікевіч Іна Анатольеўна
Майстар народных промыслаў і рамёстваў.  Асноўны напрамак дзейнасці (від рамяства): лапікавае шыццё.

Іна Анатольеўна рознымі відамі рукадзелля з ахвотай займалась з дзяцінства. Вязала на спіцах і кручком яшчэ са школы, самастойна па часопісам асвоіла розныя тэхнікі абрэзкавага шыцця (пэчварк, квілт, аплікацыя). Майстэрства Іны Анатольеўны няспынна расце. Ёй зроблена больш за 100 работ розных відаў. Майстрыха актыўна ўдзельнічае ў выстаўках, майстар-класах, працуе над стварэннем цікавай калекцыі аўтарскіх работ. Пано, выкананае ў тэхніцы лапікавага шыцця «Матывы роднай Беларусі» упрыгожвае “Палатно-абярэг “Дыван дружбы”, якое з’яўляецца сімвалам Рэспубліканскага фестывалю Нацыянальных культур.
У 2014 году прыняла ўдзел у Абласным адкрытым фестывале-конкурсе лапікавага шыцця » Карагод калядных зорак». Узнагароджана: 2-ма Дыпломамі Галоўнага упраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама, ДУК “Гродзенскі АМЦНТ” за конкурсныя працы «Традыцыйны квілт — коўдра», «Традыцыйны квілт-пано» і Дыпломам ДУК “Гродзенскі АМЦНТ” за персанальную выстаўку «Каб доля шчаслівай была», якая адбылася ў 2014годзе ў ДУК “Гродзенскі АМЦНТ”.
У 2015 году заняла 3месца у выставе дэкаратыўна-прыкладнай творчасці ў рамках рэгіянальнага прафсаюзнага конкурсу творчых працоўных калектываў «Новыя імёны Беларусі-2016.
Іна Анатольеўна пастаянна ўдасканальвае майстэрства, якое перадае дзецям у гуртку “Вясёлка”, а жадаючых засвоіць тэхнікі “пэчварк” і “квілт” навучае на платных курсах пры РЦР.

 

Сіневіч Кацярына Сяргееўна
Майстар народных промыслаў і рамёстваў, асноўны напрамак дзейнасці- саломапляценне.

Кацярына Сяргееўна займаецца з дзецьмі саломапляценнем і аплікацыяй. Яна кіруе гуртком “Залатая саломка”. Дарослым дае веды на платных курсах па аплікацыі. Актыўна удзельнічае ў выстаўках і мерапрыемствах РЦР. Удасканальвае сваё майстэрства і перадае веды на адчыненых занятках і майстар-класах школьнікам і студэнтам.
У калекцыі маладой майстрыхі шмат цікавых і арыгінальных вырабаў. Гэта лялькі, карзінкі з кветкамі, святочныя караваі, какошнікі, павукі і інш. Шмат увагі Кацярына ўдзяляе вырабу традыцыйных сувеніраў. Яны заўсёды вытанчаныя і прывабныя.
За 3 гады, што працуе ў Навагрудскім раённым Цэнтры рамёстваў, Кацярына стала Лаўрэатам III ступені абласной выстаўкі-конкурсу маладых мастакоў і майстроў сучаснага народнага мастацтва “Творчая рунь” (2014год), прымала ўдел у абласной выстаўцы “ Пабедны май” (2015г), а ў абласной выстаўцы — конкурсе выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Маладыя таленты Панямоння”, якая праходзіла ў г. Масты, дзе атрымала спецыяльны Дыплом і спецпрыз у намінацыі “За пераемнасць народных традыцый” (2015год).
Адзначана яе праца і аддзелам ідэялагічнай работы, культуры і па справах моладзі Навагрудскага райвыканкама. Па выніках 2016 года Кацярына Сіневіч узнагароджана граматай “За добрасумленную працу ў развіцці традыцыйнай культуры Навагрудчыны”.

 

Завольская Любоў Мікалаеўна
Майстар народных промыслаў і рамёстваў
Від рамяства: Пляценне паясоў. Ткацтва.

Любоў Мікалаеўна не перастае вучыцца і з задавальненнем адкрывае для сябе новыя крыніцы ведаў у творчасці. Яна заўсёды ў пошуке цікавых ідэй. Карыстаючыся літаратурай па традыцыйнаму адзенню Панямоння, вывучыўшы ўзоры Навагрудскага строю са збораў Навагрудскага гісторыка-краязнаўчага музея, Любоў Мікалаеўна пашыла для калекцыі Раённага Цэнтра рамёства святочны жаночы касцюм, святочную мужчынскую рубаху, якія сама ж і упрыгожыла традыцыйнымі узорамі вышыўкі.
За кароткі час асвоіла ткацтва на станку і пляценне паясоў на дошчачках. Ёю выраблена больш за 20 паясоў. Яна прапанавала выкарыстоўваць элементы традыцыйнага беларускага касцюма ў сучаснай маладзёжнай модзе і вырабляе плеценыя паясы – раменьчыкі да джынсаў. Зараз Любоў Мікалаеўна кіруе гуртком “Спадчына”, дзе займаюцца дзеці старэйшага ўзросту. Майстрыха вучыць дзяцей вязаць, паказвае розныя віды перапляцення, дае веды па асновам ткацтва.
Дарослыя гаспадыні з задавальненнем прыходзяць да Любові Мікалаеўны вучыцца на курсы асновам мадэлявання і канструявання адзення.

Шульга Алена Эдуардаўна — майстар народных промыслаў і рамёстваў
Асноўны від рамяства: Роспіс па шклу, выраб лялек.
Цікавасць да свету прыгажосці яшчэ маленькай Алене прывілі яе бабулі і дзядзька. Адна бабуля прыгожа вышывала, а другая – любіла маляваць, дзядзька таксама быў мастаком-самавучкай. Яшчэ ў маленстве Алена зляпіла з салёнага цеста сваю ўласную калекцыю лялек “Барбі”, для якіх сама шыла прыгожыя пышныя сукенкі. Пасля заканчэння школы Алена паступіла ў Мірское мастацкае вучылішча на спецыяльнасць мастака па дрэве і інкрустатара з саломкі. Пасля заканчэння ўладкавалася на працу ў гандлёва-эканамічны каледж, дзе кіруе гуртком “ Умелыя рукі” і дзе зараз яе асноўная работа. У Навагрудскім Цэнтры рамёстваў Алена Шульга працуе па сумяшчальнасці, але яе фантазіі і працаздольнасці хапае на стварэнне цікавых творчых работ для калекцыі Цэнтра рамёства. Майстрыха стварае не толькі асобныя вырабы, але цэлыя кампазіцыі і серыі, дзе сумяшчае розныя тэхнікі: тэрра, роспіс, саломапляценне, аплікацыю, дэкупаж, фітадызайн і інш. Для работы выкарыстоўвае розны матэрыял. У ход ідзе тканіна, лён, саломка, крупы, цеста, пластыд. Але самая ўлюблёны від дзейнасці – гэта выраб лялек. Алена стварае традыцыйныя лялькі — з лапікаў, або з саломкі; аўтарскія –з “халоднага фарфору”, або пластыду, сучасныя – з тэкстылю. Творчасць Алены не раз была прадстаўлена на рэспубліканскіх аглядах-конкурсах дэкаратыўна –прыкладной творчасці і не раз была адзначана Дыпломамі першай ступені.
У 2014 годзе Шульга А.Э. атрымала спецыяльны дыплом і цэнны падарунак у абласной выстаўцы — конкурсе маладых мастакоў і майстроў сучаснага народнага мастацтва “Творчая рунь” (намінацыя “За арыгінальнасць мастацкага мыслення”). Спецыяльны Дыплом і спецпрыз (намінацыя “За пераемнасць народных традыцый”) у абласной выстаўцы — конкурсе выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Маладыя таленты Панямоння”, якая праходзіла ў г. Масты (2015год)
Пераможца ( 1-е месца) ў выставе дэкаратыўна-прыкладнай творчасці ў рамках рэгіянальнага прафсаюзнага конкурсу творчых працоўных калектываў «Новыя імёны Беларусі-2016”.
У Цэнтры рамёстваў вядзе курсы па сучасным відам ручной працы (Hand made). Актыўна ўдзельнічае ў майстар-класах, выстаўках і творчых занятках
Навагрудскага РЦР.

Новогрудский районный Центр ремесел был открыт 1 января 2000 года на базе районного Дома культуры

Изучение культурного наследия с целью сохранения и возрождения отдельных видов ремесел, поддержка талантливых и самобытных мастеров, популяризация традиционной художественной культуры — вот основные задачи, согласно которым работает Новогрудский РЦР.

Для реализации этих задач ведется работа в разных направлениях. Возрождаются традиционные виды ремесел: соломоплетение, лозоплетение, аппликация, изготовление изделий из бумаги (выбиванка), плетение поясов, ткачество, пэчворк.

Мастера изготавливают интересную сувенирную продукцию.

Наши изделия

При РЦР работают детские кружки. Под руководством опытных мастеров-руководителей дети осваивают традиционные виды народного искусства, создают интересные коллективные и индивидуальные работы:
“Вясёлка”- лоскутное шитьё (пэчворк)

“Золотая соломка” – соломоплетение, аппликация.

«Спадчына» — кружок по ткачеству

“Выбиваночка” – Новогрудская вытинанка-выбиванка.

Для тех, кто занимается творчеством при центре ремёсел работает клуб мастеров “Каляровая альтанка”.

Мастера Новогрудчины традиционно принимают участие в выставках, праздниках и фестивалях; для них проводятся различные мероприятия.

Для желающих открыты платные ускоренные курсы по народным ремёслам и современным видам декоративно-прикладного искусства: соломоплетение, аппликация, инкрустация, лоскутная мозаика (техника квиллинг, аппликация, мягкая игрушка), ручное ткачество, декоративное плетение из лозы, Новогрудская вытинанка-выбиванка, роспись по стеклу и дереву, вязанье на спицах и крючком, изготовление кукол в технике «Тильда», вышивка, лепка из теста.

Месяц обучения по 2 занятия в неделю – цена 15 руб.
Занятие длится по 2 академических часа

С целью популяризации традиционной культуры сотрудниками центра ремёсел проводятся семинары-практикумы, мастер-классы, открытые занятия обучения ремеслу, тематические экскурсии, презентации, вечера-встречи, творческие гостинные. Организовываются выставки народного творчества и декоративно-прикладного искусства.

Центр ремёсел проводит ряд благотворительных мероприятий:

Занятия творчеством с детьми–инвалидами, с детьми из социально- неблагополучных семей, благотворительные выставки и экскурсии.

Наши достижения

За сохранение традиционных ремёсел, работу с мастерами, участие и организацию выставок Новогрудский районный центр ремёсел, его сотрудники и мастера награждены дипломами Министерства культуры и Союза мастеров народного творчества, управления культуры Гродненского облисполкома и областного научно-методического центра народного творчества.

Мы предлагаем вам наши платные услуги:

  1. Для групп в количестве до 25 человек:
    Мастер-класс — опытные мастера познакомят вас с различными направлениями традиционных ремесел: соломоплетение, аппликация и инкрустация, вязание крючком, пэчворк, выбиванка, лозоплетение, ткачество, плетение поясов «на болту». Здесь вы сможете сами поработать вместе с мастером.
  2. Овладеть первоначальными навыками традиционных ремесел и декоративно-прикладного искусства можно на «Открытых занятиях», на которых наши мастера помогут вам сделать на память сувенир своими руками.
  3. У нас в Центре вы познакомитесь с различными белорусскими ремёслами, узнаете много нового о традиционном искусстве Новогрудчины и мастерах, увидите уникальные изделия местных умельцев, вместе с мастерами сможете попробовать своими руками создать собственный шедевр.

Цены услуг:

 1. «Открытое занятие обучения ремеслу»: Входной билет — 1 руб. ;

2. Экскурсионное обслуживание: для школьников, студентов, учащихся ПТУ -входной билет — 1 руб. (10000 руб);  для граждан РБ — 1р. 50к.

  1. Выездная тематическая выставка-продажа традиционных сувениров. Праздничная беспроигрышная лотерея. Мастер-класс.

На праздничном мероприятии вашего учреждения, организации мастера Центра ремёсел организуют выставку и продемонстрируют мастер-класс по изготовлению сувениров на выбор:

— открытка (техника – традиционная Новогрудская выбиванка, аппликация, декупаж, ленты и др.).
— объёмная пластика-соломоплетение, лоскутная техника). Принимать участие в изготовлении могут все желающие. Сувенир остаётся на память у участника мастер-класса.
Цена услуги мастер-класса «Мир нашей фантазии»: 2р.50к
Цена сувенирной продукции от 1р. — 4р.

  1. Научиться разным направлениям традиционного и декоративно-прикладного искусства вы сможете на ускоренных курсах по традиционным и современным ремёслам.
  2. У нас Вы можете заказать традиционные изделия под заказ:
    — панно из соломки, вытинанки-выбиванки, лозы. Цена: от 10руб.
    — декоративные веточки к Вербному воскресению, украшенные в технике соломоплетения:  3р.50к.
    — новогрудский сувенир «Туфелька Свитязянки» (в комплекте книжечка с легендой о Свитязи). Цена 3р 50к.

На договорной основе вы можете заказать:

— сценические головные уборы (из соломки),
— оформление ваших выездных и праздничных выставок в традиционном стиле, а так же оформление вашего интерьера.

 

Источник: freshinvest.ru .

Оставить комментарий