Образцовый театр кукол “Шчарсунок”

Тэатр лялек “Шчарсунок” заснаваны у 1983 годзе. Рэжысёр-пастаноўшчык – Моніч Ядвіга Мар’янаўна.

Асноўнай мэтай дзейнасці тэатра з’яўляецца выяўленне таленавітых дзяцей, стварэнне ўмоў для развіцця іх здольнасцей, а таксама знаёмства дзяцей з лялечным мастацтвам, як асобным відам тэатральнага жанру, выхаванне ў дзяцей культуры паводзін на сцэне. На занятках кружкоўцы цесна супрацоўнічаюць з сваім кіраўніком. Вялікая ўвага надаецца раскрыццю ўнутранага свету дзіцяці. Развіццю яго творчага патэнцыялу. Кіраўнік калектыву стварае такія ўмовы, каб дзець маглі імправізаваць, тварыць, камфортна сябе адчуваць і заўсёды быць у пошуку новага, цікавага і незвычайнага.

Калектыў тэатра лялек мае высокі мастацкі ўзровень творчасці і выканаўчай дзейнасці.

Калектыў пастаянна ўдзельнічае ў культурна-масавых мерапрыемствах і тэатралізаваных канцэртах. Цесна супрацоўнічаюць з Дзятлаўскім тэатрам раставых лялек.


Оставить комментарий