Сядзіба запрашае. Дзень адчыненых дзвярэй прайшоў у сядзібе «Шчорсы»

Сядзіба «Шчорсы», якая знаходзіцца ў жывапісным мястэчку Шчорсы Навагрудскага раёна, 27 мая гасцінна адчыніла дзверы для ўсіх жадаючых. Кожнага госця, а завітала іх нямала, тут сустракалі радушна. Увазе прысутных, акрамя знаёмства і агляду сядзібы, была прапанавана культурная тэматычная праграма.

Сядзіба «Шчорсы» – гэта месца, дзе можна акунуцца ў гісторыю падзей XVIII-XIX стагоддзяў, падзей, якія адбываліся на працягу доўгіх гадоў, бо размешчана сядзіба на тэрыторыi парка былога палаца графа Храптовiча. Наогул аграгарадок Шчорсы – мясцовасць з багатай спадчынай.

1_04 1_06 1_05 1_07

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Адной з першых прыступак да аднаўлення і вывучэння багатай спадчыны Шчорсаў можна лічыць адкрыццё сядзібы «Шчорсы», якая прываблівае ўтульнасцю і гістарычнай атмасферай. Разам з тым сядзіба зручна размешчана, непадалёку ад турыстычнага маршрута з Міра ў Навагрудак.

Вітаў ўсіх гасцей, жыхароў аг. Шчорсы гаспадар сядзібы Дзмітрый Шаўня.

1_12 1_11 1_13 1_10

 

 

 

 

 

 

 

 

 

У дзень адкрытых дзвярэй прысутныя мелі магчымасць наведаць мастацкую міні-галерэю, дзе адбылася прэзентацыя выстаўкі карцін «ARS LONGA», напісаных мастакамі на першым пленэры, што прайшоў у сядзібе «Шчорсы» і быў прысвечаны памяці графаў Храптовічаў. Мастакі, удзельнікі пленэру – Алесь Пушкін, Аляксей Марачкін, Зміцер Пятроўскі, Алесь Суша, Алекс Ксёндзаў, Павел Чарняўскі сваімі карцінамі імкнуліся паказалі як маглі б выглядаць Шчорсы, палац Храптовічаў, каб захаваліся ў тым выглядзе, каб іх не закранулі разбурэнні.

Сваю фотавыстаўку «Край дзіцячых гадоў», прысвечаную Яну Булгаку, прэзентаваў і навагрудчанін, фатограф і відэаператар, стваральнік 3д віртуальных тураў Павел Санько. Фотавыстаўка прысвечана краявідам Навагрудчыны. На многіх здымках можна пабачыць від гістарычных мяцін з вышыні птушынага палёту.

1_161_20

 

 

 

 

 

На свята ў сядзібу завіталі не толькі дарослыя, але і шмат дзяцей. Менавіта ім да спадобы прыйшоўся спектакль «Казка пра смелага вожыка, які жыў каля палаца Храптовічаў», які прадэмантравалі ўдзельнікі ўзорнага тэатра лялек «Шчарсунок» пад кіраўніцтвам рэжысёра Ядвігі Моніч. А якое ж свята без танцаў, музыкі – канцэртную праграму для гасцей і гаспадароў сядзібы падрыхтавалі супрацоўнікі і юныя выхаванцы Шчорсаўскага дома культуры.

1_191_18 1_14 1_15

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Кожны жадаючы мог здзейсніць не толькі экскурсію па сядзібе «Шчорсы». Жадаючыя маглі прагуляцца і па парку Храптовічаў.

 Дзень адкрытых дзвярэй ў сядзібе прыпаў на свята Троіцы. Настаяцель храма іерэй Дзмітрый Пачабут расказаў пра гісторыю храма і дзейнасць парафіі Святога велікапакутніка Дзмітрыя Салунскага.

Без сумненяў, у кожнага прысутнага з гасцей сядзібы «Шчорсы» з’явілася жаданне прыехаць сюды яшчэ, правесці дзень-другі выхадных, культурна адпачыць.

Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий