9 жніўня VI Летняя школа беларускай мовы і культуры «Пад светлым іменем Купалы» завітала ў Навагрудскі аддзел рамёстваў, каб дакрануцца да сапраўднага цуду — тэхнікі навагрудскай выцінанкі-выбіванкі
Удзельнікі спачатку зачаравана слухалі пра гісторыю навагрудскай выцінанкі-выбіванкі, а потым і самі ўзялі ў рукі інструменты