Свята першай баразны стала стартам сяўбы-2023!

Здаўна пачатак палявых работ нашы продкі суправаджалі рознымі абрадамі: прасілі ў прыроды прыдатнае для пасяўной надвор’е, звярталіся да зямлі з просьбай не паскупіцца на ўраджай, каб сельскагаспадарчы год быў паспяховым. Згодна з народным павер’ем, добраму сельскагаспадарчаму году спрыяе правядзенне традыцыйнай цырымоніі першай баразны і «засевак». У нашым раёне гэты старадаўні рытуал, які сімвалізуе надыход вясны ў жыцці хлебаробаў, прайшоў з удзелам прадстаўнікоў раённай улады, прафсаюза работнікаў АПК, кіраўнікоў і спецыялістаў сельгаспрадпрыемстваў, хлебаробаў, а таксама работнікаў установы культуры. Такім чынам, быў дадзены афіцыйны старт пасяўной кампаніі на Навагрудчыне.

Ва ўрачыстай абстаноўцы абрад «засевак», якім калісьці нашы продкі імкнуліся забяспечыць багаты ўраджай, перш прайшоў на палях філіяла «АграНёман» ААТ «Лідахлебапрадукт». Кіраўніку сельгаспрадпрыемства Вадзіму Пікце ўручылі каравай ураджаю 2022 года. Настаяцель храма Святога Архангела Міхаіла протаіерэй ва Уселюбе Валерый Мароз правёў малебен, благаславіў на добрую працу і багаты ўраджай, спрыяльнае надвор’е, асвяціў насенне, удзельнікаў мерапрыемства, зямлю і тэхніку. Права пасеяць першыя барозны было дадзена Яўгенію Бажко, Вадзіму Пікце і начальніку ўчастка Уладзіміру Шастаку. Затым механізатары Віктар Валчэцкі і Андрэй Цішанкоў вывелі тэхніку ў поле. Наступнай гаспадаркай, дзе прайшло хлебаробнае свята стала ААТ «Шчорсы», дзе гасцей вітаў старшыня сельгапрадпрыемства Мікалай Іванчык. Свята першай баразны – адно з яркіх мерапрыемстваў на вёсцы, звязаных з вяснова-палявымі работамі, пачаткам сельскагаспадарчага года, прайшло на полі ААТ «Кашалева-Агра» ў вёсцы Ятра з удзелам старшыні Навагрудскай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Уладзіміра Батурлі, выконваючага абавязкі дырэктара ААТ «Кашалева-Агра» Сяргея Коршуна, работнікаў сельскай гаспадаркі. Настаяцель царквы Святых Пятра і Паўла ў вёсцы Валеўка іерэй Яўгеній благаславіў працаўнікоў палёў, асвяціў збожжа, зямлю, сельскагаспадарчую тэхніку. Абрад «Засеўкі» прайшоў і на адным з палёў ААТ «Прынеманскі». Такое мерапрыемства ў нашым раёне паводзіцца ўпершыню і абавязкова стане добрай традыцыяй!

Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий