Занальны тур абласнога фэстывалю рэгіянальнага фальклору «Панямоння жыватворныя крыніцы» адбыўся ў Цэнтры культуры

3 чэрвеня ў глядзельнай зале Цэнтра культуры і народнай творчасці адбыўся занальны тур абласнога фестывалю рэгіянальнага фальклору «Панямоння жыццятворныя крыніцы». На суд гледачоў і журы было прадстаўлена ўсё тое, што адрознівае беларускі народ з спрадвечных часоў, ад яго вытокаў: народныя песні, народныя танцы і абрады.

Сваё майстэрства прадэманстравалі калектывы Навагрудскага, Карэліцкага, Дзятлаўскага, Іўеўскага раёнаў. Малыя і сталыя выканаўцы фальклору здзіўлялі гледачоў сваёй любоўю да традыцыйнай культуры Беларусі. Майстры народнай творчасці прадэманстравалі майстар-класы па традыцыйным відам дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва сваіх рэгіёнаў. Праграма Навагрудска раёна ўключала выступленні ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання «Суседушкі» Вараб’евічскага СДК-ЦТТ, фальклорнага гурта «Маладзіцы» аддзела пазастацыянарнага абслугоўвання, танцавальнай группы народнага ансамбля песні і танца «Свіцязь» аддзела культурна масавай работы і народнай творчасці, а таксама індывідуальных выканаўцаў Захара Чырвонага (Пятрэвіцкі СДК), Ганны Родзька (Кашалеўскі СДК), Юрыя Мікіціча (Няўдзянскі СКБ), Галіны Раткевіч (Уселюбскі СДК).

 

Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий