Раённыя «Зажынкі» далі старт уборачнай кампаніі на Навагрудчыне

Нашы продкі атаясамлівалі хлеб з жыццём. Яны не па чутках ведалі, колькі трэба прыкласці сіл, каб на стале з’явіўся бохан духмянага хлеба.  Раённае свята «Зажынкі», прымеркаванае да пачатку жніва, 7 ліпеня  адзнаяылі на хлебнай ніве каля вёскі Прымень гаспадаркі СВК «Нягневічы». 

На раённыя «Зажынкі» былі запрошаны галоўныя госці, вядома ж, камбайнеры і механізатары Навагрудчыны, а таксама кіраўніцтва раёна, работнікі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна, мясцовыя жыхары, работнікі культуры. Нашы продкі ведалі, што перш, чым прыступіць да жніва, трэба «дамовіцца» з зямелькай і падзякаваць ёй за добры ўраджай. Калектыў работнікаў раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці паказаў вельмі прыгожы старажытны абрад «Зажынкі першага снапа», у якім адлюстраваліся глыбокая павага селяніна да поля, да хлеба. І таму не выпадкова першы сноп называлі «гаспадаром». На свяце ўпрыгожаныя каляровымі стужкамі снапы ўручылі старшыні Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта Сяргею Чаркоўскаму, намесніку старшыні Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта, начальніку аддзела сельскай гаспадаркі і харчавання Яўгенію Бажко і старшыні СВК «Нягневічы» Юрыю  Куцко. Са шчырымі, цёплымі пажаданнямі плённай працы, добрага ўраджаю, спрыяльнага надвор’я і багатага хлебнага караваю да сельгасвытворцаў і непасрэдна хлебаробаў звярнуўся Сяргей Чаркоўскі. Благачынны цэркваў  Навагрудскай акругі протаіерэй Анатолій Герасімук прачытаў малітву, акрапіў на добры ўраджай, спрыяльнае надвор’е святой вадой удзельнікаў уборачнай кампаніі, тэхніку. Непасрэдных удзельнікаў жніва – хлебаробаў – шчыра віталі апладысментамі ўсе прысутныя, а артысты прысвячалі ім музычныя кампазіцыі. Камбайнерам работнікі культуры падрыхтавалі снапочкі, каб ім добра жалася, каб добры ўраджай сабралі.  А ўсім удзельнікам зажынак прапанавалі пакаштаваць духмяны каравай. «Дай, жа Божа пагоданьку, дай на нашу работаньку», – заспявалі ўдзельніцы аматарскага аб’яднання «Суседачкі». Механізатары і ганаровыя госці селі за штурвалы камбайнаў і адзін за адным вывелі тэхніку на хлебную ніву. Адбыліся  «Зажынкі» таксама ў ААТ «Шчорсы», філіяле «АграНеман» ААТ «Лідахлебапрадукт».

Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий