15 ліпеня ў аг.Пятрэвічы было надзвычай шматлюдна. І гэта нядзіўна, бо у гэты дзень тут ладзілі брэндавае свята «Пятроўскі вянок».
Галоўнай падзеяй свята стаў абыход двароў з традыцыйным закідваннем вянкоў на дахі дамоў, што, паводле падання, засцерагае гаспадароў і іх дамы ад бяды, гора і напасцяў. Тэатралізаваная канцэртная праграма, якая сабрала артыстаў з усяго Навагрудскага раёна, выстава народнай творчасці, гульні, вясёлыя конкурсы, абрад кумавання, пятроўская каша, атракцыёны, святочны гандаль падарылі мясцовым жыхарам і гасцям аг.Пятрэвічы незабыўныя ўражанні. Святочная атмасфера панавала на працягу ўсяго свята і яшчэ надоўга застанецца ў памяці ўсіх прысутных.