Абласны фестываль рэгіянальнага фальклору “Панямоння жыватворныя крыніцы” праводзіцца з мэтай захавання, развіцця і прапаганды традыцыйнай народнай творчасці Гродзеншчыны, далучэння дзяцей, падлеткаў, моладзі да гісторыка-культурнай спадчыны сваёй краіны, выяўлення самабытных носьбітаў беларускага фальклору, папулярызацыі іх творчасці . І як вынік — павышэнне ўвагі да вывучэння мясцовых нацыянальных традыцый песенна-танцавальнага жанру і гульнявой, абрадавай спадчыны Гродзеншчыны.
5 жніўня у г.Гродна адбыўся абласны этап фестываля рэгіянальнага фальклору «Панямоння жыватворныя крыніцы». Навагрудскі раён прадстаўлялі народны ансамбль песні і танца «Свіцязь», аматарскае аб’яднанне «Суседачкі», а таксама майстры Раённага цэнтра рамёстваў. Усе ўдзельнікі фестывалю прывезлі з сабой добры настрой і толькі прыемные ўражанні.