Тыдзень традыцыйнай культуры на Навагрудчыне

У рамках Тыдня традыцыйнай культуры на Навагрудчыне «Народнаму век не прапасці» ва ўстановах культуры працягваюцца  мерапрыемствы.

Майстры Навагрудскага раённага цэнтра рамёстваў завіталі ў Ладзеніцкі СДК, каб расказаць мясцовым жыхарам пра мастацтва саломапляцення. Усе разам зрабілі сувеніры на памяць, а потым пагулялі ў вясёлыя беларускія гульні.

Ва Уселюбскім СДК прайшла гульнёвая праграма «Карагод беларускіх гульняў». На гульнёвай праграме дзеці даведаліся, як іх бацькі і дзяды раней бавілі час, пазнаёміліся з традыцыямі беларускай гульні на народных святах. Дзеці з задавальненнем гулялі ў жмуркі, грушку, рушнічок, патанцавалі полечку і лявоніху. Сустрэча адбылася вясёлай і захапляльнай.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *