Велікодны абыход двароў з выкананнем валачобных песень — неад’емны атрыбут святкавання Вялікадня ў аг. Ацмінава. Тут беражліва шануюць даўніну, таму гэтай традыцыі ўжо шмат гадоў. Сапраўднае свята «Велікоднае сонейка» адбылося на пляцоўцы ля Ацмінаўскага клуба-бібліятэкі. Тэатралізавана-абрадавае прадстаўленне, займальныя велікодныя гульні, святочная канцэртная праграма — усе прысутныя сталі часткай свята і дакрануліся да глыбінных традыцый беларускага народа.
Опубликовано 6 мая, 2024 автором admin15
«Велікоднае сонейка» засвяціла ў аг.Ацмінава
В рубрике Новости