Хор трох пакаленняў

У Любчанскім гарадскім Доме культуры адкрылася выстава, прысвечаная легендарнай Дзяляціцкай харавой капэле

У адкрыцці выставы прыняў удзел старшыня Любчанскага выканаўчага камітэта Кавецкі Сяргей Сяргеевіч. Дзяляціцкая капэла – гэта не проста музычны калектыў, гэта сімвал беларускай культуры, гэта хор трох пакаленняў, які захоўваў і перадаў традыцыі народнай песні. Выстава дазваляе адчуць дух часу, пазнаёміцца з людзьмі, якія сваёй працай і талентам уславілі родны край.

 

 

 

 

 

 

Яна вяртае нас у гісторыю гэтага знакамітага музычнага аб’яднання. На выставе прадстаўлены каштоўныя фотаздымкі, якія зафіксавалі розныя этапы развіцця капэлы, яркія сцэнічныя касцюмы, якія ўвасаблялі дух эпохі, газетныя выразкі, якія сведчаць пра шырокае прызнанне таленту калектыву, а таксама дыпломы і граматы, якія пацвярджаюць іх перамогі.

 

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *