Традыцыі народнай творчасці Панямоння

💫З гумарам, песнямі і прыпеўкамі прайшлі «Калядкi — народныя святкi» ў аграгарадку Нягневічы

Ды так прайшлі, што і самі калядоўшчыкі, і тыя, да каго прыходзілі, яшчэ доўга будуць успамінаць з усмешкай на вуснах! ☀️ 🎶Творчы калектыў Харосіцкага СДК не стаяў на месцы – з песнямі, прыпеўкамі і гумарам завітаў да працаўнікоў сельскагаспадарчага прадпрыемства “Нягневічы”, РУП «Белпошта» і сельскага выканаўчага камітэта. ☀️✴️ І не проста так завітаў, а з добрымі пажаданнямі! Бо, як вядома, як Калядкі правядзеш, такім і год будзе. А хто ж хоча, каб год выдаўся сумным і без ураджаю? Вось і калядоўшчыкі стараліся на ўсе сто!

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

З кожным домам – новыя жарты, вясёлыя песні і шчырыя пажаданні. А гаспадары ў адказ – раздавалi смачнымі гасцінцамі і добрым настроем! 💫☀️Кажуць, калі калядоўшчыкі ў хату зайдуць, то ўсе беды і няшчасці сыдуць. Дык будзем спадзявацца, што ў Нягневічах у новым годзе будзе шчасце, багацце і здароўе!

 

 

 

 

 

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *