🇧🇾💚КОЖНАЯ ПЯТНІЦА – РОДНАЕ, СВАЁ💚🇧🇾 ✨У аддзеле рамёстваў горада Навагрудка адбылася цёплая і творчая сустрэча.

Гасцямі мерапрыемства сталі людзі з інваліднасцю, для якіх быў арганізаваны майстар-клас па старажытнаму беларускаму мастацтву – выцінанцы!

Выцінанка – гэта традыцыйная славянская тэхніка выразання ўзораў з паперы. Яна патрабуе ўвагі, дакладнасці і, безумоўна, творчага падыходу. І нашыя ўдзельнікі з энтузіязмам узяліся за работу! ✨Пад кіраўніцтвам дасведчага майстра, кожны з прысутных паспрабаваў зрабіць сваю выцінанку. Іх натхненнем і мэтай стала стварэнне выцінанкі «Дрэва шчасця». Кожны ліст, кожная галінка, кожная дэталь – усё было зроблена з душой і надзеяй.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Працэс праходзіў у атмасферы ўзаемадапамогі і падтрымкі. Удзельнікі дзяліліся вопытам, дапамагалі адзін аднаму і атрымлівалі асалоду ад самога працэсу стварэння. У выніку, кожны ўдзельнік майстар-класа змог стварыць сваё унікальнае «Дрэва шчасця» – сімвал жыцця, надзеі і дабрабыту 💫

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *