Яны — сапраўдныя тварцы мастацтва, што паядналі любоў да тэатра і роднай зямлі.
Тэатр… Слова, напоўненае магіяй, загадкавасцю і непаўторнымі эмоцыямі. Гэта месца, дзе гісторыі ажываюць, дзе акцёры становяцца героямі, а гледачы – сведкамі чароўных пераўтварэнняў. У горадзе Навагрудку ёсць выдатны драматычны калектыў “Мудрасць Плюс”, які радуе гледачоў сваімі спектаклямі.
Асабліва важна адзначыць, што “Мудрасць Плюс” – гэта тэатр, які ганарыцца сваім беларускім характарам. Практычна ўвесь іх рэпертуар прадстаўлены на РОДНАЙ МОВЕ, што робіць кожную пастаноўку не толькі мастацкай падзеяй, але і актам захавання і папулярызацыі беларускай культуры. ✨🇧🇾За кожнай пастаноўкай стаіць не толькі рэжысёрскі задум і акцёрскае майстэрства, але і праца згуртаванага калектыву – драматычнага гуртка, гэта сям’я, дзе пануюць творчасць, узаемападтрымка і агульная мара – стварыць нешта сапраўды вартае ўвагі.




