«Велікоднае сонейка» зазірнула ў Ацмінава!

З надыходам вясны і доўгачаканага свята Вялікадня, калі прырода абуджаецца, а душы напаўняюцца радасцю, у аграгарадку Ацмiнава адзначыллi цудоўнае свята “Велікоднае сонейка”!

Гэта сапраўднае мерапрыемства цеплынi i традыцый ў аграгарадку Ацмінава. Вяселым вiншавальным гуртом з песнямi i пажаданнямi прайшлiся па вулiцы i зазiрнулi у кожны дом Валачобнiкi. 🌟 У клубе аграгарадка сабраліся жыхары вёскі, каб разам адсвяткаваць Вялікдзень. Канцэртная праграма, вясеннія песні, народныя мелодыі і віншаванні са святам сталi сапраўдным упрыгоджаннем свята.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Не абышлося і без выставы велікодных вырабаў. Асабліва ўразілі работы дзяцей, напоўненыя фантазіяй і творчасцю. 🌟 Завяршылася свята традыцыйнымi пачастункамi. “Велікоднае сонейка” ў Ацмінава стала сапраўдным святам душы, напоўніла сэрцы радасцю і надзеяй.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *