Свята, якое жыхары аграгарадка Пятрэвiчы заўсёды чакаюць з вялікім нецярпеннем, адбылося і падарыла ўсім святочны настрой
Аб’езд дамоў на павозцы, шчырыя віншаванні, народныя песні і танцы — усё гэта прайшло з асаблівым пятрэвіцкім задорам. Адметнай часткай свята стала ўшанаванне свята Пятра і Паўла, з якім жыхароў павіншаваў настаяцель царквы. ☀️ Вядома, не абышлося і без добрай традыцыі: гасцінным гаспадарам уручалі вянкі, якія трэба было закінуць на дах дома, каб у хаце заўсёды былі дабрабыт, багаты ўраджай і моцнае здароўе
Тэрыторыя Дома культуры ператварылася ў вялікую святочную пляцоўку, дзе гучалі песні, праходзілі народныя гульні і вясёлыя конкурсы. Госці свята з вялікім задавальненнем дэгуставалі знакамітую Пятрэвіцкую кашу і з азартам перацягвалі канат. Акрамя таго, каманда навагрудскага аддзела па надзвычайных сітуацыях падрыхтавала цікавую інтэрактыўную пляцоўку.
Гэта было сапраўднае свята традыцый!





