#БРЕНДЫ_ГРОДНЕНЩИНЫ

29 жніўня у аграгарадку Вераб’евічы адбыўся сапраўдны народны святочны водгук -«Каласніца-багатніца»!

Пачалося ўрачыстае дзейства з традыцыйнага абраду: жыхароў віншавалі з урачыстасцю, уручалі ім сімвалічны сноп — залог будучага ўраджаю. А наўзаем атрымлівалі збожжа для «Багача» — галоўнага святочнага атрыбута ✨Гучнай і яркай кропкай святочнага дзейства стала канцэртная праграма з удзелам артыстаў Навагрудскага раёна.

«Каласніца-багатніца» — гэта сапраўднае свята, дзе традыцыі ажываюць, а людзі становяцца адной вялікай сям’ёй. Шчырыя ўсмешкі, гучныя песні і любоў да роднай зямлі — вось што сапраўды мае значэнне. Няхай жыве беларуская культура, няхай поўніцца жыта ў снапах, а ў нашых сэрцах — дабрыня і гармонія!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *