У Ацмінаўскім СКБ адбылося адкрыццё выставы «Прыгажосць выратуе свет» і творчы вечар цудоўнай, таленавітай жанчыны — Тэрэзы Сяргеевай

У гэтай жанчыны сапраўды ёсць чаму павучыцца: захапленню жыццём, працавітасці і веры ў прыгажосць

Гісторыя яе жыцця — гэта дзяцінства, апаленае вайной, першае каханне, замужжа і нараджэнне дзяцей. А яшчэ — бязмежная любоў да творчасці: карціны, напісаныя начамі, вышытыя пано, цудоўныя вязаныя рэчы і музыка.

 

 

 

 

 

 

 

У маладосці Тэрэза Сяргеева стварыла ўласны калектыў. Разам яны гралі на вяселлях і вячорках. І сёння, нягледзячы на ўзрост, яна застаецца аптымісткай, прыхільніцай здаровага ладу жыцця і язды на ровары.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *