Навагрудчына на абласным конкурсе размоўнага жанра

img_1299__jpg 30 верасня 2016 года ў ДУК “Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці” адбыўся абласны конкурс размоўнага жанру.
У конкурсе прынялі ўдзел каля 50 удзельнікаў у наступных намінацыях: проза; паэзія; камедыйна-сатырычня творы; лепшае ўвасабленне твора беларускіх класікаў (па выбару): М.Багдановіча, І. Шамякіна, К. Крапівы, З.Бядулі, І.Мележа (у сувязі з юбілейнымі датамі з дня нараджэння).
Трэба адзначыць, што найбольшая колькасць удзельнікаў была ў намінацыі “паэзія”.

Матэрыял, які выкарыстоўвалі выканаўцы, быў разнастайным: аўтарскія, класічныя творы, творы малавядомых аўтараў. Удзельнікамі былі работнікі культры, вучні школ, навучэнцы вучэбных устаноў, людзі розных прафесій.
Усе раёны нашай вобласці прадставілі на конкурс таленавітых выканаўцаў. Навагрудчыну прадстаўлялі навучэнцы ДУ “Навагрудскі аграрны калледж”, ДУ “Гандлёва эканамічны калледж г.Навагрудка”.
Пераможцамі сталі:
У намінацыі “Камедыйна-сатырычны твор (гумарэскі, байкі, інтэрмедыі, анекдоты, пародыі)”:
1 месца заняў img_1389__jpgРаманюк Максім Тадэвушавіч (аддзел метадычнай работы ДУК “Навагрудскі РЦКіНТ”)

 

 

У намінацыі “За лепшае увасабленне твораў М.Багдановіча, І.Шамякаіна, К.Крапівы, З.Бядулі, І.Мележа” былі узнагароджаны Карына Кандрашэвіч і Аляксей Навумовіч з творам “”Па над белым пухам вішняў” М.Багдановіча.

img_1319__jpg

Па меркаванню журы ўзровень выканання быў вельмі высокі. Свята скончылася добрым настроем удзельнікаў і бурнымі апладысментамі гледачоў. Спадзяемся, што свята слова 2016 года акрыліла слухачоў і выканаўцаў.

Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий