Сапраўднае атмасфернае свята “Зялёныя святкі” , прымеркаванае да аднаго з дванаццаці галоўных праваслаўных святаў – Тройцы прайшло у аграгарадку Нягневічы!
Харосіцкі сельскі Дом культуры з вялікай радасцю запрасіў усіх жадаючых акунуцца ў мясцовыя традыцыі і звычаі, каб адчуць сапраўдны дух гэтага дня! Свята пачалося з Боскай літургіі ў мясцовым храме, дзе адбылося асвячэнне бярозавых галінак – сімвала жыцця і абнаўлення. Далей святочнае шэсце прайшло па вуліцах аграгарадка, гучна і весела заклікаючы жыхароў далучыцца да святкавання.
Асаблівую ўвагу прыцягнулі аўтэнтычныя абрадавыя пастаноўкі: “Завіванне бярозкі”, “Кумленне” і “Ваджэнне куста”. Яны кранальна і запамінальна перадалі дух народных звычаяў. Кульмінацыяй стала выступленне салістаў Нацыянальнага акадэмічнага аркестра сімфанічнай і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь імя М.Я. Фінберга. Святкаванне Тройцы атрымалася сапраўдным і незабыўным.








