Віншуем нашых таленавітых землякоў з высокімі дасягненнямі! Дзякуй за тое, што захоўваеце і прымнажаеце культурную спадчыну нашага краю!
Удзел творчых калектываў раёна стаў сапраўдным поспехам: ✨
У намінацыі «Лепшы падворак традыцыйнай культуры» майстры Навагрудчыны былі адзначаны дыпломам III ступені. ✨
Сапраўдным трыумфам стала выступленне народнага ансамбля песні і танца «Свіцязь». Калектыў заняў ганаровае першае месца і атрымаў дыплом I ступені ў намінацыі «Лепшы фальклорны танцавальны калектыў».




