У рамках свята «Скарбы Гродзеншчыны» творчы калектыў Навагрудскага раёна прадставiў фрагмент вясельнага абраду «Саджэнне маладой на пасад» — глыбока сімвалічнае дзейства, якое з’яўляецца часткай маштабнага праекта па захаванні беларускіх вясельных канонаў
Абрад быў напоўнены хвалюючымі момантамі, кожны з якіх мае сакральнае значэнне: 🕯️ Абсмальванне касы — развітанне нявесты з дзявочым жыццём; ✨ Саджэнне на дзяжу — сімвал гатоўнасці да сямейнага дабрабыту і захавання хатняй утульнасцi; 💫 Апрананне вэлюма — сімвал пераходу ў статус замужняй жанчыны; ☀️ Бацькоўскае бласлаўленне — духоўная аснова будучай сям’і.






