Літаратурна-музычная кампазіцыя «Пра Чарнобыль з болем і смуткам» прайшла ў Навагрудскім цэнтры культуры

26 красавіка рашэннем  Генеральнай Асамблеі ААН абвешчаны Міжнародным днём памяці ахвяр радыяцыйных аварый і катастроф у дзяржавах – членах Садружнасці. Аварыя на Чарнобыльскай АЭС, якая адбылася 26 красавіка 1986 года, – гэта магутнейшая тэхнагенная катастрофа ХХ стагоддзя, якая закранула жыццё мільёнаў людзей. У памяць аб гэтых трагічных падзеях 26 красавіка ў нашым раёне прайшоў шэраг мерапрыемстваў.

У Навагрудскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці» прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя «Пра Чарнобыль з болем і смуткам». Падчас мерапрыемства гучалі літаратурныя творы ў вершах і прозе, музычныя кампазіцыі ў выкананні дзяцей і дарослых, удзельнікаў творчых калектываў Цэнтра культуры і ўстаноў адукацыі. Артысты расказалі гледачам пра цяжкасці, якія давялося перажыць беларускаму народу пасля гэтай жудаснай трагедыі.

 

Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий