Маленькія наведвальнікі ў Цэнтры рамёстваў

1 кастрычніка ў Навагрудскім Цэнтры рамёстваў было шмат наведвальнікаў. Пазнаёміцца з майстрамі і даведацца пра тое, што такое рамёствы, прыйшлі маленькія госці з сярэдніх груп дзіцячага сада №7. Для дзетак 4-5год асабліва цікава, калі ёсць магчымасць дакрануцца да кожнай рэчы, зразумець з якога матэрыялу і для чаго яна зроблена. Малышы паслухалі расказ пра расліну лён і паназіралі, як прадзецца нітка; дазналіся, што можна зрабіць з простай саломкі і якія фіранкі выразалі раней з паперы на вокны. Асабліва цікава было у майстэрні лапікавага шыцця, дзе шмат мяккіх цацак і лялек . Потым разам з майстрамі дзеці займалісь творчасцю. У кожнага атрымаўся падарунак зроблены сваімі рукамі.


У гэты ж дзень на сустрэчу да майстроў Цэнтра рамёстваў прыходзілі дзеці з сацыяльна-педагагічнага цэнтра г.Навагрудка. Пасля змястоўнай экскурсіі і знаёмства з экспанатамі адбыліся заняткі з майстрамі — дзяўчынкі выпляталі бранзалеткі, а хлопцы рабілі сувеніры з саломкі. Спадзяёмся, што сустрэча з рукатворнай прыгажосцю захапіла наведвальнікаў Цэнтра. Чакаем новых гасцей!
Дырэктар РЦР Клімко Н. А.

Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий