
Кожны чалавек мае сваю малую радзіму, шануе яе, ганарыцца ёю, стараецца, каб яна квітнела, каб чутка пра яе прайшлася па ўсяму краю і яшчэ далей далей. Так адбылося сёння 15 чэрвеня у нічым непрыметнай вёсцы Астроўна, што у Пятрэвічкім сельвыканкаме адбылося свята “Мая маленькая радзіма”, прысвечанае году малой радзімы, напярэданні 75-годдзя з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 75годдзя Гродзенскай вобласці.
Да свята далучыліся дзеці, унукі, праўнукі, сябры з усёй Беларусі, жыхары в.Астроўна. Сваёй самабытнасцю, харызмай, адметным убранствам кожны двор сустракаў прадстаўнікоў Пятрэвіцкага сельскага выканаўчага камітэта, удзельнікаў мастацкай самадзейнасці Пятрэвіцкага сельскага Дома культуры. Гаспадары двароў з рання гатавалі свой падворак да сустрэчы гасцей, хваляваліся.
Як вядома, атрыбутам любога мерапрыемствы з’яўляюцца віншаванні і добрыя пажаданні. Са святам сваіх аднавяскоўцаў віншаваў старшыня Пятрэвіцкага сельсавета Гірыновіч Сяргей Сяргеевіч. Ён пажадаў усім дабрабыту, росквіту і добрага адпачынку. Творчыя работнікі Дома культуры таксама віншавалі усіх жыхароў, песнямі і добрымі словамі.
На свяце было нямала сказана цёплых слоў у адрас самай старэйшай жыхаркі вёскі Трэцьякевіч Ядзвізе Зеноўеўны. Таксама атрымаў віншаванне Каско Віктар Міхайлавіч ў рамках абласной акцыі “Нам яшчэ – 75”, прысвечаную да 75-годдзя утварэння Гродзенскай вобласці. Усць і у вёсцы самая моцная сямья, 53 гады у браку, сямья Каско Ларыса Антонаўна і Віктар Міхайлавіч. Усім ім пажадалі здароўя, шчасця і доўгіх гадоў жыцця.
Асаблівыя словы падзякі былі выказаны шматдзетнай сям’і Кот Ірыны Віктараўны і Іграра Уладзміравіча.
На свяце падвялі вынікі конкурсу, за лепшы падворак — падарунак і віншаванне атрымалі Хмелькова Леаніда Іосіфаўна і Салаўянчык Міхаліна Уладзіміраўна. Двор узорнага парадку атрымала Мацэвіч Людвіка-Ірэна Адамаўна і Пятроўская Алена Андрэеўна.
Свята доўжылася больш за дзве гадзіны, і разыходзіцца ніхто не хацеў. Канцэрт, які далі ўдзельнікі Пятрэвіцкага СДК падыйшой да свайго завяршэння. Ніхто з прысутных не застаўся абыякавым і панёс з сабой часцінку дабрыні і добрага настрою.