“Мая маленькая радзіма”, як святкавала свята вёска Астроўна Навагрудскага раёна.

Кожны чалавек мае сваю малую радзіму, шануе яе, ганарыцца ёю, стараецца, каб яна квітнела, каб чутка пра яе прайшлася па ўсяму краю і яшчэ далей далей. Так адбылося сёння 15 чэрвеня у нічым непрыметнай вёсцы Астроўна, што у Пятрэвічкім сельвыканкаме адбылося свята “Мая маленькая радзіма”, прысвечанае году малой радзімы, напярэданні 75-годдзя з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 75годдзя Гродзенскай вобласці.

          Да свята далучыліся дзеці, унукі, праўнукі, сябры з усёй Беларусі, жыхары в.Астроўна. Сваёй самабытнасцю, харызмай, адметным убранствам кожны двор сустракаў прадстаўнікоў Пятрэвіцкага сельскага выканаўчага камітэта, удзельнікаў мастацкай самадзейнасці Пятрэвіцкага сельскага Дома культуры. Гаспадары двароў з рання гатавалі свой падворак да сустрэчы гасцей, хваляваліся.

       Як вядома, атрыбутам любога мерапрыемствы з’яўляюцца віншаванні і добрыя пажаданні. Са святам сваіх аднавяскоўцаў віншаваў старшыня Пятрэвіцкага сельсавета Гірыновіч Сяргей Сяргеевіч. Ён пажадаў усім дабрабыту, росквіту і добрага адпачынку. Творчыя работнікі Дома культуры таксама віншавалі усіх жыхароў, песнямі і  добрымі словамі.

На свяце было нямала сказана цёплых слоў у адрас самай старэйшай жыхаркі  вёскі Трэцьякевіч Ядзвізе Зеноўеўны. Таксама атрымаў віншаванне Каско Віктар Міхайлавіч ў рамках абласной  акцыі “Нам яшчэ – 75”, прысвечаную да 75-годдзя утварэння Гродзенскай вобласці.  Усць  і у вёсцы самая моцная сямья, 53 гады у браку, сямья Каско Ларыса Антонаўна і Віктар Міхайлавіч.  Усім ім пажадалі здароўя, шчасця і доўгіх гадоў жыцця.

Асаблівыя словы падзякі былі выказаны шматдзетнай сям’і Кот Ірыны Віктараўны і Іграра Уладзміравіча.

На свяце падвялі вынікі конкурсу, за лепшы падворак — падарунак і віншаванне атрымалі Хмелькова Леаніда Іосіфаўна і Салаўянчык Міхаліна Уладзіміраўна. Двор узорнага парадку атрымала Мацэвіч Людвіка-Ірэна Адамаўна і Пятроўская Алена Андрэеўна.

Свята доўжылася больш за  дзве гадзіны, і разыходзіцца ніхто не хацеў. Канцэрт, які далі ўдзельнікі Пятрэвіцкага СДК падыйшой  да свайго завяршэння. Ніхто з прысутных не застаўся абыякавым і панёс з сабой часцінку дабрыні і добрага настрою.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий